Велапрабег да "Астраўка"
02.06.2019
10 вучняў нашай установы пад кіраўніцтвам настаўнікаў Шуляк А.В. і Наумік М.І. з 30 па 31 мая здзейснілі велапаход ад агр. Люсіна да агр. Востраў. На сваім шляху дзеці рабілі прыпынкі ў прыгожых мясцінах прыроды. У Востраве рабяты наведалі музей паэта М. Рудкоўскага, турыстычную базу “Астравок”, адпачылі каля вогнішча, гулялі ў розныя гульні. Велапаходу спрыяла цудоўнае надвор’е, добры настрой, прыгожая прырода навокал.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці