Свята дзяцінства
31.05.2019
Свята “Дзень дзяцінства” прайшло ў гарадскім парку 31 мая. На свяце была прадстаўлена работа розных пляцовак, уключаючы інтэрактыўныя. Вучні і настаўнікі нашай ўстановы прынялі ўдзел у рабоце пляцовак: “Радавод” (выступленне фальклорнага калектыву “Спадчына”), “Бабровая хатка” (выстава жывёл і птушак з падвор’я), выстава-продаж бізнес-кампаній (мы прадставілі бізнес-кампанію “Майстрыца”). У рамках свята ўзяла старт ІІІ летняя спартакіяда школьнікаў: прайшлі турніры “Дзіцячы турызм”, “Бяспечны веласіпед”, “Гарадкі”. У першых двух наша ўстанова стала другой. Добрым настроем зарадзіліся ўсе ўдзельнікі мерапрыемства.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці