На турзлёце ў Гуце
26.05.2019
Адным з незабывальных мерапрыемстваў на гэтым тыдні стаў удзел нашай каманды ў турыстычным злёцё вучняў, які прайшоў у Гуце. Каманду “Мядузы” нашай установы прадставілі 10 вучняў пад кіраўніцтвам настаўнікаў Наумік М.І., Брэзін Г.С. і Шуляк А.В. У час турыстычнага злёту каманды змагаліся ў розных конкурсах і спаборніцтвах: “Валейбол”, “Футбол”, “Тэхніка пешаходнага турызму”, “Арыентаванне”, “Конкурс турыстычнай песні” і інш. Наша каманда стала лепшай у конкурсе “Фігурнае катанне на веласіпедзе”. Прыемнае ўражанне на ўдзельнікаў злёту пакінулі нашы рабяты выкананнем творчага гумарыстычнага нумару “Мядузы” пад час конкурса турыстычнай песні. У агульнакамандным заліку наша каманда стала сёмай. Незалежна ад выніку, дзеці засталіся задаволенымі, загарэліся жаданнем у наступным годзе выступіць яшчэ лепей.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці