Вывучаем ПДР
16.05.2019
Кожны трэці чацвер месяца ва ўстанове праходзяць мерапрыемствы ў рамках адзінага Дня вывучэння правіл дарожнага руху. Так, 16 мая спецыялістамі СППС для вучняў 7-9 класаў быў праведзены практычны занятак па вывучэнню правіл дарожнага руху пры катанні на веласіпедзе. А вучні 1 класа разам з класным кіраўніком Жалезнай З.І. вывучалі правілы і знакі дарожнага руху. Атрыманыя веды ў ходзе гэтых мерапрыемстваў дапамогуць дзецям бяспечна рухацца па дарозе.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці