Ваенна-патрыятычная гульня "Арляня"
15.05.2019
Каманда наша ўстановы “Маракі” пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Жалезнага У.А. 14 мая прыняла ўдзел у раённай ваенна-патрыятычнай гульні “Арляня”. 7 каманд устаноў адукацыі раёна змагаліся ў чатырох конкурсах: “Агляд строя і песні”, аперацыя “Снайпер”, “Медыка-санітарная падрыхтоўка”, “Ваенна-спартыўная паласа”. У апошніх двух конкурсах наша каманда стала адпаведна трэцяй і другой.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці