Сімвалы дзяржавы
11.05.2019
Дзень дзяржаўнага герба і сцяга адзначаецца ў нашай краіне ў другую нядзелю мая. 10 і 11 мая прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню. 10 вучняў установы сталі ўдзельнікамі акцыі "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь", якую правяла бібліятэкар Занька З.Р.: рабятам былі ўручаны кнігі "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
Віктарыну "Знаўцы дзяржаўных сімвалаў" правяла Занька М.В., педагог-арганізатар, а класны кіраўнік 7 класа Антыкала Н.А. арганізавала КТС "У сімвалах дзяржавы - гісторыя майго народу". Пад час мерапрыемстваў дзеці замацавалі свае веды пра дзяржаўную сімволіку.
Васьмікласніцы Наумік Анастасія і Літвіновіч Дзіяна прынялі ўдзел у раённым урачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню дзяржаўнага герба і сцяга: вучаніцам былі ўручаны білеты членаў ГА "БРСМ".
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці