Твой прафесійны выбар
29.04.2019
Месячнік прафарыентацыі “Твой прафесійны выбар – твая будучыня” прайшоў ва ўстанове адукацыі ў красавіку месяцы.
Месячнік быў напоўнены разнастайнымі мерапрыемствамі: бібліятэкар Занька З.Р. арганізавала выставу літаратуры “Свет прафесій”. Педагогам-псіхолагам Шуляк А.В. пад час месячніка праведзена дыягностыка “ДДА Клімава” у 8-11 класах. Педагогам-арганізатарам Занька М.В. для вучняў 1-6 класаў арганізавана выстава малюнкаў “Прафесіі маіх бацькоў”, класны кіраўнік 2 класа Занька Л.У. арганізавала экскурсію ў магазін, дзе працуе прадаўцом маці адной з вучаніцы, дзе дзеці змаглі бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй прадаўца. Вучні 6-7 класаў наведалі ААТ “Люсіна Агра”, пад час экскурсіі на таварыстве дзеці даведаліся аб сістэме работы таварыства, людзях, якія там працуюць, пашырылі свае веды аб прафесіях механізатара-трактарыста, камбаньёра, агранома. Класнымі кіраўнікамі праведзены: класная гадзіна “Мы і свет прафесій”, час зносін “Універсітэт прапануе”, класныя гадзіны “Прафесійнае навучанне сёння – стабільнае будучае заўтра”, класная гадзіна “Мы і свет прафесій”, гутарка “Перспектыўныя прафесіі”, круглы стол “Працай слаўны чалавек” (аб прафесіях бацькоў), гутарка “Карнавал прафесій”, абмен меркаваннямі “Памылкі выбару прафесіі”.
У выніку правядзення месячніка па прафарыентацыі вучні даведаліся пра шмат новых і сучасных прафесій, аб ролі розных прафесій і аб значнасці выбару прафесіі ў жыцці чалавека.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці