Мы памятаем
25.04.2019
Адзіны дзень інфармавання “Беларусь памятае”, прысвечаны Дню перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў ва ўстанове 25 красавіка. Класным кіраўніком 8 класа Стрыжыч А.К. была падрыхтавана інфармацыйная студыя, пад час якой абмяркоўваліся пытанні, зададзеныя вучнямі і настаўнікамі, па тэме “Вялікая Айчынная вайна, яе роля ў жыцці кожнага беларуса”. Вучні 8 і 11 класа выступілі з паведамленнямі аб подзвігах беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб дзеяннях іх аднагодкаў у час вайны, аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў нашай краіне па захаванні міру. Ніхто не змог застацца пасіўным пад час студыі, пытанні, якія абмяркоўваліся, краналі кожнага. Стрыжыч А.К. быў прапанаваны удзельнікам студыі відэарад аб гадах Вялікай Айчыннай вайны. Скончыўся час інфармавання хвілінай маўчання.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці