У суботу
22.04.2019
У межах шостага школьнага дня ва ўстанове 20 красавіка прайшлі заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, факультатыўныя заняткі, кансультацыі па матэматыцы. Пад час грамадска-карыснай працы была прыбрана прышкольная тэрыторыя і тэрыторыя каля абеліска загінуўшым аднавяскоўцам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Настаўнікі працавалі ў рамках суботніка, пад час якога быў пафарбаваны школьны забор, добраўпарадкаваны клумбы.
Бацькоўскай субота была напоўнена мерапрыемствамі: кансультацыя “Як дапамагчы свайму дзіцяці падрыхтавацца да школьных экзаменаў”, тэсціраванне “Ці добра вы ведаеце адзін аднаго”, кансультацыя “Дапамога дзіцяці ў выбары прафесіі”.
Каманда малодшых эрудытаў прыняла ўдзел у раённай інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” і стала трэцяй.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці