Навіны КВЗ
13.04.2019
Раённы фестываль-конкурс каманд КВЗ прайшоў 12 сакавіка ў СШ №3 г. Ганцавічы. Тэма гульні “Ён сказаў: паехалі!” - словы першага касманаўта Юрыя Гагарына. У фестывалі прынялі ўдзел 5 каманд: “Тумблер” СШ №3 г. Ганцавічы, “Дзеці панядзелка” Раздялавічскай СШ, “Ваня” Малькавічскай СШ, “Спутнік” Агарэвіцкай СШ і каманда нашай установы “Ракі ў атацы”. У выніку двух конкурсаў (“Дамашняе заданне” і “Пытанні ад журы”) тройка лепшых каманд размеркавалася наступным чынам: 1-е месца - “Дзеці панядзелка”, 2-е месца - “Ваня”, 3-е месца - “Ракі ў атацы”. Ужо не першы раз наша каманда КВЗ “Ракі ў атацы” становіца прызёрам раённых фестывалей-конкурсаў каманд КВЗ, з чым і віншуем каманду.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці