Першая красавіцкая субота
08.04.2019
Субота, 6 красавіка, пачалася ва ўстанове з факультатыўных заняткаў для 9-11 класаў, заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, прадметнай кансультацыі па геаграфіі. У рамках месячніка па добраўпарадкаванні ў шосты школьны дзень прайшоў агульнашкольны суботнік, пад час якога была прыбрана ад смецця і сухой расліннасці тэрыторыя каля абеліска загінуўшым аднасяльчанам у час Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках тыдня здаровага ладу жыцця прайшлі мерапрыемствы: гульня-занятак “Мы за ЗЛЖ”, круглы стол “Стрэс на жыццёвым шляху”, кансультацыя для бацькоў “Прафілактыка дэпрэсіўных станаў у дзяцей і падлеткаў”, спаборніцтвы па легкаатлетычным шматбор’і.
Каманда інтэлектуалаў (5-7 кл) прыняла ўдзел у гульні “Што? Дзе? Калі?” і стала пераможцам. Гонар установы у раённых прадметных алімпіядах адстойвалі трое вучняў. Дзесяцікласнікі і адзінаццацікласнікі праверылі свае веды ў ходзе рэпетыцыйнага тэсціравання.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці