Раённы вясенні крос
06.04.2019
5 красавіка ва ўрочышчы Горкі прайшоў вясенні легкаатлетычны крос у праграме 71 раённай спартакіяды школьнікаў. У агульнакамандным заліку каманда нашай школы заняла 1-е месца. У тройцы прызёраў таксама калектывы з СШ №3 г.Ганцавічы і Раздзялавіцкай СШ. У асабістым заліку сярод дзяўчынак 2006 г.н. і маладзей Саноцкая Аліна (7 клас) стала трэцяй, а сярод дзяўчынак 2004-2005 г.н. другое месца заняла Сяргейчык Юлія (9 клас).
А.І.Занька,
настаўнік інфарматыкі