Здаровым будзеш - усё дабудзеш
05.04.2019
Здароўе – самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Таму у школе шмат увагі надзяляецца захаванню фізічнага і псіхалагічнага здароўя дзяцей. З 1 красавіка ва ўстанове праводзіцца Тыдзень здаровага ладу жыцця, у рамках якога прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджванне дыпрэсіўных станаў, стрэсавых сітуацый сярод дзяцей і падлеткаў, папярэджванне суіцыдаў, далучэнне да ЗЛЖ: інтэрактыўны лекторый з удзелам членаў МІГ “Прафілактыка Інтэрнэт залежнасці. Бяспечны інтэрнэт”, інтэрактыўны занятак з элементамі трэнінга “Прафілактыка насілля у моладзевым асяроддзі” (ВРН), КТС “Выбірай ЗЛЖ”, эстафета “Мы за ЗЛЖ” і іншыя. Вучні Занька Раман і Занька Аліна, прынялі ўдзе у раённым чэленджы “Яркія фарбы майго жыцця”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці