З днём абаронцы Айчыны
23.02.2019
Дзень абаронцы Айчыны – свята, якое адзначаецца кожны год у нашай краіне 23 лютага. На працягу тыдня ў нас прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу. Святочны ранішнік для тат і дзядуль “З 23 лютага” прайшоў у 2 класе, у 6 класе прайшла гульнёва-віншавальная праграма для хлопчыкаў “Паласа перашкод”, удзельніцамі аб’яднання па інтарэсам “Фантазія” пад час занятку былі зроблены віншавальныя паштоўкі для сваіх тат і дзядуль. А 23 лютага на вечары адпачынку для юнакоў 8-11 класаў прайшла гульнёвая праграма “Хлопцы на ўсе 100!”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці