Школа для бацькоў
17.02.2019
У шосты школьны дзень, 16 лютага, ва ўстанове прайшлі факультатыўныя заняткі ў 9, 11 класах, прадметныя кансультацыі па біялогіі, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах. Пад час грамадска-карыснай працы вучнямі былі зроблены віншавальныя паштоўкі да 23 лютага сваім татам, дзядулям. Вучні 11 класа прынялі ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні.
У рамках бацькоўскага дня ва ўстанове прайшлі: у 4 класе - бацькоўскі сход “Што патрэбна ведаць бацькам, каб дапамагчы вучню вучыцца”, для вучняў і бацькоў 5-8 класаў - інтэлектуальная гульня “Бітва тытанаў”. Педагогам-псіхолагам праведзена кансультацыя “Я і маё дзіця – пошук узаемаразумення”.
Каманда “Эрудыт” нашай установы ўдзельнічала ў раённай інтэлектуальнай гульні клуба “Што? Дзе? Калі?”, дзе стала другой. А вучні Наумік Вікторыя і Шэпялевіч Анастасія прынялі ўдзел у занятку школы піянерскага актыву, які прайшоў у РЦДЮТ.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці