Пазнаём ганцаўшчыну
12.02.2019
Вучні 6 класа разам са сваім класным кіраўніком Савончыкам У.А. 12 лютага наведалі музейны пакой “Гісторыя развіцця сістэмы адукацыі Ганцавіцкага раёна” у СШ № 3 г. Ганцавічы. У гэты ж дзень вучні 8 класа і іх класны кіраўнік Стрыжыч А.К. наведалі Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей, дзе пазнаёміліся з выставай “Беларусь мая родная, мілая” двух творчых асоб ганцаўшчыны: Івана Караленкі і Аляксея Галаскока. І ў музейным пакоі, і ў краязнаўчым музеі дзеці даведаліся шмат новага і цікавага, ва ўсіх засталіся добрыя ўражанні ад усяго ўбачанага.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці