У гасцях у стаматолага
29.01.2019
28 студзеня вучні 2 класа разам са сваім класным кіраўніком наведалі Люсінскую ААП. Дзеці пазнаёміліся з прафесіяй і кабінетам урача-стаматолага. Сяргей Паўлавіч расказаў пра тое, як рабятам патрэбна клапаціцца аб сваіх зубах, правёў міні-экскурсію па кабінету. Даў інфармацыю аб стаматалагічных спецыяльнасцях: артадонт, хірург, тэрапеўт. Адказаў на пытанні вучняў.
Занька Л.У.,
класны кіраўнік 2 класа