У музеі Дзяніскавіцкай школы
26.01.2019
Вучні 10 і 11 класаў наведалі школьны музей ДУА “Дзяніскавічскі яслі-сад – сярэдняя школа”. Вось што сказаў адзін з вучняў нашай школы, які пабываў у гэтым музеі: “Музей вёскі Дзяніскавічы сам па сабе цікавы. Калі зайшліў яго, адразу адчуванне, што я трапіў у СССР. Маладыя экскурсаводы, хоць і нявопытныя, змаглі дасканала расказаць як узнікла іх родная вёска. Вельмі падабалася слухаць пра тое, як дзяніскаўцы змагаліся на вайне, бо гэта нам усё расказалі ў падрабязных дэталях. Асабліва спадабалася і тое, што ў музеі шмат старынных рэчаў, што на іх можна было паглядзець так зблізку”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці