Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
17.01.2019
Кожны трэці чацвер месяца ва ўстанове праходзіць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху. Вось і 17 студзеня ва ўстанове ў рамках адзіна Дня бяспекі дарожнага руху прайшлі наступныя мерапрыемствы: у пачатковых класах - гутарка “Я па вуліцы крочу”, пад час якой з дзецьмі былі агавораны правілы бяспечных паводзін на дарозе зімой, правілы катання на санках, лыжах і цюбінгах; у 7 класе прайшоў інтэрактыўны занятак “Зімовая дарожная азбука”, дзе ішла гаворка аб небяспечных сітуацыях на дарозе зімой, аб небяспечных гульнях на дарозе. Падвядзеннем вынікаў занятка стаў праверачны тэст, а затым дзеці атрымалі буклеты “Правілы паводзін на зімовай дарозе”; у 11 класе праведзена віктарына “Правілы бяспечных паводзін на дарозе. Адказнасць за парушэнне ПДР”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці