У краіне здароўя
13.01.2019
12 студзеня - першая субота ў 3 чвэрці. Зіма. Ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы ў рамках Дня здароўя: інфармацыйны кактэйль “Здаровая ежа – здаровы я!”, гульня-падарожжа “У краіну здароўя паспяшаем!”, лыжная эстафета “Усе на старт”.
Акрамя гэтага прайшлі заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах і факультатыўныя заняткі, прадметныя кансультацыі па геаграфіі. Пад час грамадска-карыснай працы прайшла акцыя “Птушкаград”.
А каманда старэйшых “Эрудытаў” прыняла удзел у раённай інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” і стала пераможцам.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці