Шосты дзень
23.12.2018
Мерапрыемствы ў рамках апошняй суботы другой чвэрці прайшлі ва ўстанове 22 снежня. У гэты дзень былі праведзены прафарыентацыйныя мерапрыемствы: для 1-4 класаў - вусны часопіс "Усе прафесіі патрэбныя, усе прафесіі важныя" (Дзічка Л.С., Занька З.Р. ), для 8-11 класаў - поле цудаў "Свет прафесій" (Стрыжыч А.К.). Педагогам-псіхолагам Цялушко Н.А. праведзены занятак з элементамі трэнінга "Вучымся разумець адзін аднаго" для вучняў 5-7 класаў. У гэту суботу адбыўся і першы навагодні ранішнік: "Навагоднія забавы" сабралі вучняў 5-7 класаў.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці