Завяршыўся ІІ этап прадметных алімпіяд
04.12.2018
30 лістапада - 1 снежня прайшлі заключныя прадметныя алімпіяды ІІ этапу Рэспубліканскай алімпіяды. Апошні дзень прынёс у скарбонку нашай установы яшчэ дзве ўзнагароды: Занька Веніямін, вучань 11 класа, заняў трэцяе месца на раённай алімпіядзе па інфарматыцы (праграмаванні) (настаўнік А.І.Занька), а яго аднакласнік Занька Раман, стаў другім сярод юнакоў на алімпіядзе па фізічнай культуры і здароўю (настаўнік У.А.Жалезны).
А.І.Занька,
настаўнік інфарматыкі