Карысныя канікулы пачаліся
29.10.2018
29 кастрычніка, у першы дзень асенніх канікул, ва ўстанове ў рамках акцыі "Карысныя канікулы" прайшлі: інфармацыйны дайджэст "У свеце прафесій" (Віктаровіч Н.К.), інтэлектуальная гульня "Што? Дзе? Калі?" паміж настаўнікамі і вучнямі 9-11 класаў (Занька А.І.), першынства школы па настольным тэнісе (Наумік М.І.).
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці