Два турніры ў РЦДЮТ
27.10.2018
27 кастрычніка ў РЦДЮТ прайшлі інтэлектуальны турнір "Што? Дзе? Калі?" для ювеналаў, у якім прынялі ўдзел 9 каманд, і шахматны турнір на прызы клуба "Белая ладдзя" з удзелам 5 каманд. Удача ў гэты дзень адвярнулася ад нашых эрудытаў, затое добра выступілі юныя шахматысты: на іх рахунку 2-е агульнакаманднае месца і 1-е асабістае месца сярод юнакоў, якое заваяваў Занька Мікалай.
А.І.Занька,
кіраўнік аб'яднання "Эрудыт",
М.І.Наумік,
кіраўнік аб'яднання "Белая ладдзя"