Сустрэча з гасцямі з Малдовы
17.10.2018
16 кастрычніка дэлегацыя прадстаўнікоў упраўлення адукацыі Леоўскага раёна Рэспублікі Малдова наведала нашу ўстанову ў мэтах азнаямлення з сістэмай арганізацыі дадатковай адукацыі вучняў. Для гасцей кіраўніком аб'яднання па інтарэсах "Эрудыт" Занька А.І. была праведзена інтэлектуальная гульня "Эрудыт-лато", а Рылка А.Ю. прадэманстравала работу аб'яднання "Роўны навучае роўнага". Малдаўскія госці выказалі задаволенасць наведанымі мерапрыемствамі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці