Дзень здароўя
15.10.2018
Мерапрыемствы ў рамках Дня здароўя прайшлі ва ўстанове 13 кастрычніка, у суботу. Акцыю “Мы за ЗЛЖ” правяла педагог сацыяльны Занька А.А., рухомыя гульні на свежым паветры для малодшых вучняў арганізавала Жалезная З.І., спартландыі “Спорт – норма жыцця” і “Хуткія, смелыя, спрытныя” правялі настаўнік фізічнай культуры і здароўя Наумік М.І. разам з класным кіраўніком 5 класа Варвашэвіч Т.П. Дзеці ў гэты дзень шмат і актыўна рухаліся.
Пад час грамадска-карыснай працы была прарыхлена зямля і увільгатнены пакаёвыя кветкі.
Каманда “Эрудыт” (5-7 класы) прыняла ўдзел у раённым інтэлектуальным турніры і стала пераможцай.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці