Перамога эрудытаў
13.10.2018
13 кастрычніка ў РЦДЮТ прайшоў інтэлектуальны турнір сярод каманд 5-7 класаў. Упэўнена выступілі нашы вучні. У першым туры, прысвечаным Дню маці, яны саступілі толькі адзін бал камандзе гімназіі, а вось у другім туры ўжо аказаліся лепшымі за сваіх апанентаў. У выніку наш "Эрудыт" і "Каўчэг ведаў" з гімназіі падзялілі 1-е месца, значна апярэдзіўшы астатніх сапернікаў (усяго ў турніры прыняло ўдзел 10 каманд).
А.І.Занька,
трэнер каманды "Эрудыт"