У суботу - бацькоўскі дзень
24.09.2018
У суботу, 22 верасня, класныя кіраўнікі Сіроткіна А.Р., Жалезная З.І., Варвашэвіч Т.П. сустракалі бацькоў у школе. У гэты дзень прайшлі: бацькоўскі клуб “Разам з дзецьмі ў першы клас”, круглы стол “Як зацікавіць дзіця вучыцца”, сямейная праграма “Калі ўсе разам”. Вучні 5-9 класаў пад час грамадска-карыснай працы сталі ўдзельнікамі акцыі “Чысты і ўтульны клас”.
А каманда эрудытаў нашай установы прыняла ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Што?Дзе? Калі?”, якая прайшла ў РЦДЮТ, і заняла 3 месца.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці