Тыдзень мабільнасці
22.09.2018
Тыдзень з 16 па 22 верасня аб’яўлены асацыяцыяй «The European Mobility Week Campaign» Еўрапейскім тыднем мабільнасці. Ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы ў рамках Тыдня: велапрабег для вучняў 9-11 класаў, конкурс малюнкаў “Грамадскі транспарт праз 20 год вачыма дзяцей” у 1-4 класе, віктарына “Правілы дарожнага руху” у 5-7 класах, інфармацыйная акцыя “Пакінь аўтамабіль дома”. А завяршыўся Тыдзень правядзеннем экалагічнай акцыі “Дзень без аўто”, якая заклікала пакінуць аўтамабілі дома.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці