Тыдзень спорту і здароўя
17.09.2018
Тыдзень спорту і здароўя “Здаровым будзеш – усё дабудзеш” прайшоў ва ўстанове з 10 па 15 верасня і быў напоўнены спартыўнымі і выхаваўчымі мерапрыемствамі. У рамках Тыдня прайшлі: першынства школы па настольным тэнісе, валейболе, футболе. Класнымі кіраўнікамі 1-11 класаў праведзены класныя гадзіны і выхаваўчыя мерапрыемствы: “Некалькі правіл здаровага ладу жыцця”, “Тваё здароўе ў тваіх руках”, «Здаровым быць модна», “З гісторыі Алімпійскіх гульняў” і іншыя. Прайшоў конкурс малюнкаў “Мы любім спорт!”. Адбылася сустрэча з фельдшарам Люсінскай ААП Жалезнай Ж.П. “Ключы ад здароўя”. Закончыўся Тыдзень правядзеннем ва ўстанове Дня здароўя “Формула здароўя”, у рамках якога таксама прайшлі спартыўныя і выхаваўчыя мерапрыемствы, у тым ліку і спартыўная гульня “Гарадкі”. На працягу Тыдня вучні ўмацоўвалі сваё здароўе, а таксама набывалі і замацоўвалі веды аб тым, як быць здаровым і зберагчы сваё здароўе.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці