Апошні званок
31.05.2018
Галоўнымі героямі школьнай лінейкі, якая адбылася 30 мая, сталі 21 выпускнік нашай школы, для якіх прагучаў апошні званок. У гэты радасны і хвалюючы для адзінаццацікласнікаў дзень з прывітальнымі словамі выступілі начальнік аддзела адукацыі, спорта і турызма Ганцавіцкага райвыканкама Здрок Н.У., дырэктар школы Зялёнка В.В., старшыня Люсінскага сельвыканкама Шкут В.А., першая настаўніца сённяшніх выпускнікоў Дзічка Л.С., іх класны кіраўнік Жалезная В.Р., ад імя бацькоў - Сайка А.Р. Вершаванымі радкамі віншавалі сваіх старэйшых школьных сяброў першакласнікі, у выкананні дзяўчынак-пяцікласніц прагучалі песні. Па традыцыі сімвалічны ключ выпускнікоў быў перададзены вучням 10 класа. А самі адзінаццацікласнікі запусцілі ў блакітнае неба звязаныя разам шары, якія вецер нёс ў нязведаныя далі. Няхай жа такое блакітнае мірнае неба будзе над вамі, выпускнікі, у вашым новым, самастойным жыцці!
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці