Мы супраць курэння!
28.05.2018
З 21 мая ва ўстанове праходзіць акцыя “Ганцаўшчына супраць тытуню”. У рамках акцыі на працягу тыдня з 21 па 26 мая ва ўстанове прайшлі: першынства школы па футболе сярод хлопчыкаў, аформлена інфармацыйная сцяны “Аб шкодзе курэння”, сацапытынне “Адносіны вучняў да курэння”, акцыя “Чыстае дыханне”, класны час у 7 класе “Курыць – здароўю шкодзіць”. Праведзеныя мерапрыемствы дапамагаюць дзецям задумацца аб шкодзе курэння і аб каштоўнасці нашага здароўя.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці