Суботнія навіны
27.05.2018
У апошнюю суботу 2017/2018 вучэбнага года, 26 мая, ва ўстанове прайшлі профарыентацыйныя мерапрыемствы класных кіраўнікоў: для 1-4 класаў - круглы стол “Усе прафесіі важныя”, для 5-7 класаў - калейдаскоп прафесій “Прафесія па душы – рэальнасць”, для 8-11 класаў - адкрыты мікрафон “Мая прафесійная мара”. Педагогам сацыяльным Занька А.А. праведзена акцыя “Прафесіі, якія мы выбіраем” для вучняў 7-11 класаў. Вучні 8 класа разам з класным кіраўніком наведалі ў гэты дзень УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай прамысловасці”, дзе змаглі паспрабаваць сябе ў ролі повара-кандытара, каменьшчыка, кветкавода і іншых. Пад час грамадска карыснай працы вучнямі была прыбрана прышкольная тэрыторыя.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці