У Нясвіжскі замак - у дзень музеяў
18.05.2018
18 мая вучні нашай школы накіраваліся ў Нясвіж. Нам вельмі пашанцавала. У “Нясвіжскім дварцова-замкавым комплексе” у сусветны дзень музеяў быў арганізаваны бясплатны ўваход. Вучні з цікавасцю аглядалі экспанаты комплекса. А пасля нам выпала магчымасць наведаць гульнёвы комплекс-атракцыён. Дзеці сумясцілі цікавае з карысным і вясёлым. Гэтых уражанняў хопіць да наступлення летніх канікул.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці