Месячнік прафарыентацыі
02.05.2018
Завяршыўся месячнік прафарыентацыі ва ўстанове. Разнастайныя мерапрыемствы прайшлі пад час месячніка: класнымі кіраўнікамі праведзены пазнавальная гульня “Хто будуе дом?” у 2 класе, прафарыентацыйная гульня “Адгадай прафесію” у 7 класе, гульнёвая праграма “Купляйце мой тавар” у 4 класе, класная гадзіна “Лабірынт прафесій” у 9 класе і іншыя. Вучні 11 класа прынялі ўдзел у адзіным дні прафарыентацыі, які прайшоў у Доме культуры г. Ганцавічы. Для вучняў 1-6 класаў арганізавана выстава малюнкаў “Працай слаўны чалавек”. Выхаванцы дзіцячага сада наведалі ПАСП № 12 аг.Люсіна, дзе пазнаёміліся з прафесіяй выратавальніка-пажарнага. Пад час акцыі “Мой прафесійны выбар” вучні змаглі паспрабаваць сябе ў ролі розных спецыялістаў. У выніку месячніка вучні даведаліся пра шмат новых і сучасных прафесій, аб ролі розных прафесій і аб значнасці выбару прафесіі у жыцці чалавека.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці