Шосты дзень: праца і адпачынак
01.05.2018
Шосты школьны дзень, 30 красавіка, ва ўстанове быў напоўнены рознымі карыснымі справамі: пад час грамадска-карыснай працы дзеці падрыхтавалі памяшканне актавай залы да вечара адпачынку, атрыбуты для упрыгожвання ўстановы да 9 мая. Пад час працоўнай акцыі “Рыхтуемся да 9 мая” члены піянерскага клуба “Цімур” разам з педагогам-арганізатарам Цялушко Н.А. упрыгожылі фасадныя вокны ўстановы да дня Перамогі. Класным кіраўніком Сіроткінай А.Р. для вучняў 8-11 класаў праведзены практычны занятак “Мая прафесія – маё будучае”, а класным кіраўніком 3 класа Дзічка Л.С. праведзена гульня-падарожжа “Усе прафесіі добрыя”.
А вось вечарам вучні 8-11 класаў змаглі адпачыць на танцавальнай праграме “Мы супраць наркотыкаў”, якую падрыхтавала педагог сацыяльны Занька А.А.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці