У Брэсце
29.04.2018
Набліжаецца свята Перамогі – 9 мая. Напярэдадні яго, 28 красавіка, 20 вучняў установы разам з настаўнікамі і бацькамі наведалі мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць – герой”. Пад час аглядавай экскурсіі былі наведаны мемарыял “Смага”, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшым каля вечнага агню, назіралі за зменай караула і многае іншае. Таксама экскурсанты наведалі археалагічны музей “Бярэсце” і музей чыгуначнай тэхнікі. Шмат уражанняў засталося ва ўсіх удзельнікаў экскурсіі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці