Дзень здароўя
16.04.2018
Субота, 14 красавіка, ва ўстанове пачалася з акцыі “Чысты двор”: вучні 6-9 класаў сабралі смецце, сухое лісце і галінкі на прышкольнай тэрыторыі.
Чакалі вучняў і іншыя мерапрыемствы. Педагог сацыяльны Занька А.А. у рамках Дня здароўя правяла акцыю “Што для мяне ЗЛЖ” для вучняў 8-11 класаў. Інфармацыйны лікбез “Азбука здароўя” для 5-7 класаў правяла Стрыжыч А.К., а Жалезная Л.У. для вучняў 1-4 класаў арганізавала вусны часопіс “Расці здаровым”, пад час якога дзеці паласаваліся журавінамі з цукрам. У гэты ж дзень на школьным стадыёне прайшлі эстафеты для вучняў 2-8 класаў.
Ва ўрочышчы Горкі 14 вучняў у складзе сборнай школы прынялі ўдзел у раённым вясеннім легкаатлетычным кросе, а малодшая каманда “Эрудыт” стала ўдзельніцай раённай інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці