Інтэрнет: карысць ці шкода?
08.04.2018
Насычаным быў Тыдзень прафілактыкі інтэрнэт-залежнасці, які праходзіў ва ўстанове з 2 па 7 красавіка. Класныя кіраўнікі, спецыялісты СППС, настаўнік інфарматыкі правялі разнастайныя прафілактычныя мерапрыемствы: дыскусія “Не стань рабом павуціны” у 11 класе, занятак “Інтэрнэт-залежнась” у 7 класе, відэалекторый “Камп’ютарныя гульні і іх уплыў на чалавека” для 6-8 класаў, інтэрактыўны занятак з элементамі трэнінга “Сучасныя дэвайсы: карысць і шкода” для 8-11 класаў і інш. У рамках Тыдня прайшлі дзве сустрэчы вучняў 7-11 класаў з інспектарамі міліцыі Ганцавіцкага РАУС Жалезным А.А. і Шахраем М.А.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці