Грошы маюць значэнне
17.03.2018
Ва ўстанове з 12 па 17 сакавіка прайшоў тыдзень фінансавай пісьменнасці “Грошы маюць значэнне”. У рамках Тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы: выстава малюнкаў “Новая купюра. Ствары яе сам” у 1-6 класах, урок эканомікі для малодшых школьнікаў правялі класныя кіраўнікі 1-4-ых класаў, віктарына з элементамі пазнавальнай гутаркі “Чалавек у свеце грошай” у 8 класе, прагляд прэзентацыі “Што такое грошы і навошта яны патрэбны” для 3-6 класаў, дыскусіі “Кішэневыя грошы: за і супраць” у 11 класе і іншыя.
Пад час праведзеных мерапрыемстваў дзеці даведаліся аб тым, як зарабляюцца, трацяцца і зберагаюцца грошы, якія існуюць магчымасці атрымання прыбытку, як навучыцца прымаць правільныя фінансавыя рашэнні, як разумнае стаўленне да грошай спрыяе рэалізацыі планаў і забеспячэнню фінансавай бяспекі і дабрабыту і шмат іншага.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці