Субота: дзень здароўя
11.03.2018
У рамках Дня здароўя ва ўстанове 10 сакавіка прайшла фотавыстава “Рух – жыццё”, на якой былі прадстаўлены здымкі вучняў розных спартыўных мерапрыемстваў. Гульнёвая праграма “Цягнік здароўя” для вучняў 5-7 класаў была праведзена Савончыкам У.А.: вучні разгадвалі крыжаванкі, выконвалі заданні “Усё аб здароўі”. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “У Алімпію”. Прайшло першынства па баскетболе сярод вучняў 6-11 класаў, дзе лепшымі аказаліся дзевяцікласнікі.
Пад час грамадска-карыснай працы праведзена вільготная ўборка ў музеі.
Прайшлі мерапрыемствы і ў райцэнтры. Каманда малодшых эрудытаў прыняла ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”. Зборная юнакоў прадоўжыла барацьбу за выхад у фінал у першынстве раёна па валейболе, нажаль у фінал наша каманда не трапіла. 12 вучняў выпускнога класа прынялі ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці