Са святам 8 Сакавіка!
06.03.2018
6 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, школа сустракала мам і бабуль вучняў 1 і 2 класаў. Вучні разам са сваімі настаўнікамі Арэшка І.У. і Жалезнай Л.У. і выхавальнікамі ГПД Занька Л.У. і Жалезнай Г.У. падрыхтавалі святочныя віншавальныя праграмы з песнямі, вершамі, гульнямі. Хлопчыкі 1 класа ўручылі дзяўчынкам віншавальныя паштоўкі, а хлопчыкі 2 класа віншавалі сваіх аднакласніц вершамі. Напрыканцы святочных праграм дзеці падарылі мамам, бабулям і настаўніцам віншавальныя паштоўкі, якія зрабілі сваімі рукамі.
У гэты ж дзень у школе прайшла конкурсная праграма “А, ну-ка, дзяўчынкі!”, у якой прынялі ўдзел вучаніцы 8 і 11 класаў: Занька Ганна, Занька Марына, Локтыш Яна і Яська Юлія. Кампетэнтнае журы ў складзе хлопчыкаў установы сачыла за выступленнем удзельніц і ацэньвала ўменні канкурсантак. У выніку 5 конкурсаў былі вызначаны пераможцы ў наступных намінацыях: “Юная мастачка” – Яська Юлія, “Гаспадынька” – Занька Марына, “Лепшы кулінар” – Занька Ганна, “Міс грацыя” – Локтыш Яна. Удзельніцы атрымалі падарункі і граматы.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці