Здароўе і жыццё
28.02.2018
Класнымі кіраўнікамі ў рамках шматпрофільнай акцыі “Моладзь выбірае ЗЛЖ!” 27-28 лютага былі праведзены цікавыя і карысныя мерапрыемствы. Круглы стол “Мы выбіраем ЗЛЖ” з удзелам медработніка Люсінскай ААП у 10-11 класах правялі Жалезная В.Р. і Віктаровіч Н.К.. Класную гадзіну ў 6 класе “Школа юных разведчыкаў. Пошук формулы здароўя” правяла Антыкала Н.А.. Гульня-падарожжа “Як здароўе зберагчы” прайшла ў 2 класе (класны кіраўнік Жалезная Л.У.). “Я выбіраю здаровы лад жыцця” – пад такой назвай прайшоў класны час у 8 класе, арганізаваны Сіроткінай А.Р. У ходзе мерапрыемстваў дзеці замацавалі свае веды пра здароўе і яго значэнне ў жыцці чалавека.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці