Субота: у свеце прафесій
25.02.2018
Прафарыентацыйная і працоўная субота прайшла ва ўстанове 24 лютага. У рамках гэтага дня прайшлі наступныя мерапрыемствы: пад час грамадска-карыснай працы была праведзена вільготная ўборка ў памяшканнях (каб. 32, 34). Прафарыентацыйныя мерапрыемствы прайшлі для вучняў 9-11 класаў - занятак з праглядам прэзентацый “Вышэйшыя ўстановы адукацыі РБ” (Жалезная В.Р.), для вучняў 1-4 класаў - прагляд відэафільма “Кім я хачу стаць?” з элементамі віктарыны.
20 вучняў сталі ўдзельнікамі экскурсіі ў “Лядовы палац” г. Лунінца. Вучаніца 8 класа, актывістка піянерскай дружыны нашай ўстановы, Занька Ганна стала ўдзельніцай занятка школы піянерскага актыву “Лідар”, які праходзіў у РЦДЮТ г. Ганцавічы. Там жа прайшоў турнір па інтэлектуальных гульнях, у якім прыняла ўдзел каманда ювеналаў (8-9 кл), у час перапынку з вакальным нумарам перад удзельнікамі турніру выступіла васьмікласніца Ірына Агалец.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці