Суботнім днём
18.02.2018
У суботу, 17 лютага, школа сустракала бацькоў. Класны кіраўнік 4 класа Жалезная З.І. правяла круглы стол з удзелам бацькоў “Мая сям’я – мая крэпасць”, пад час якога вучаніца Рылка Паліна разам з матуляй Рылка А.М. дзяліліся традыцыямі і каштоўнасцямі іх сям’і. Намеснікам дырэктара Рылка А.Ю. і педагогам-псіхолагам Наумік Л.А. праведзены занятак з элементамі трэнінга “Сямейныя каштоўнасці”, дзе бацькі сталі ўдзельнікамі аукцыёна сямейных каштоўнасцей. Гадзіна зносін “Узаемаадносіны паміж дзяўчынкамі і хлопчыкамі. Псіхалагічнае тэсціраванне” прайшла ў 9 класе. 19 вучняў 9-11 класаў і маці Курыловіч А.А. сталі ўдзельнікамі выхаваўчага мерапрыемства “Зацяплім свечку пакаяння”, якое прайшло ў СШ № 3 г. Ганцавічы.
Пад час грамадска карыснай працы вучнямі 6-9 класаў наведзены парадак і чысціня ў кабінетах № 35, 36, 34, 30.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці