З полымя Афганістана
15.02.2018
15 лютага была скончана вайна, якая доўжылася 10 гадоў, вайна ў Афганістане, і апошняя калона савецкіх войскаў выведзена з Афганістана. У памяць аб гераічным подзвігу нашых ваенных, і аддаючы даніну павагі іх подзвігу, ва ўстанове адукацыі 15 лютага прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў: у 6 класе класны кіраўнік Антыкала Н.А. правяла класную гадзіну «Афганістан, ты боль маёй душы», у 7 і 10 класах класнымі кіраўнікамі Стрыжыч А. К. і Віктаровіч Н.К. праведзены ўрок памяці «Пакуль мы памятаем – мы жывём», для вучняў 11 класа класны кіраўнік Жалезная В. Р. правяла выхаваўчае мерапрыемства «З полымя Афганістана». Жалезная З. І. у 4 класе правяла занятак «Воіны-інтэрнацыяналісты». У ходзе мерапрыемстваў хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў. На мерапрыемствах былі ўпамянуты імёны аднавяскоўцаў, якія ваявалі ў Афганістане.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці