Субота, поўная навін
29.01.2018
У рамках прафарыентацыйнай і працоўнай суботы 27 студзеня ва ўстанове прайшлі наступныя мерапрыемствы: прафарыентацыйная гульня “Гэта мы не праходзілі” для вучняў 5-6 класаў (Цялушко Н.А.), круглы стол “Кім быць?” для 1-4 класаў (Жалезная Л.У.), поле цудаў “Свет прафесій” для 7-8 класаў (Стрыжыч А.К.).
Пад час грамадска-карыснай працы вучнямі 6-9 класаў было адрамантавана шмат наглядных і вучэбных дапаможнікаў.
Вучні 9 класа сталі удзельнікамі прафарыентацыйнай экскурсіі ва ўстанове адукацыі “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай прамысловасці”.
Прайшла сустрэча вучняў 7-11 класаў з участковым інспектарам міліцыі Ганцавіцкага РАУС Жалезным А.А. “Наркотыкі”. Акрамя гэтай тэмы былі закрануты пытанні: “Бяспечны Інтэрнэт”, “Адказнасць непаўналетніх за правапарушэнні” і іншыя.
Вечар адпачынку “Я+Ты” быў арганізаваны для вучняў 8-11 класаў..
Прыемныя навіны прыйшлі з райцэнтра: каманда ювеналаў (8-9 класы) клуба “Эрудыт” атрымала грамату за 3 месца ў раённым турніры па інтэлектуальнай гульні "Свая гульня", а каманда нашай школы стала пераможцам у раённых спаборніцтвах “Снежны снайпер”.
Радасная вестка прыйшла з Жабінкі, дзе дыплом ІІІ ступені атрымаў Занька Аляксандр, вучань 11 класа, на абласной навукова-практычнай канферэнцыі "З навукай у будучыню".
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці