Перамога футбалістаў
26.12.2017
26 студзеня ў рамках акцыі "Карысныя канікулы" у спартыўнай зале СШ №1 г.Ганцавічы прайшоў турнір па міні-футболе, у якім прынялі ўдзел каманды гарадскіх устаноў адукацыі і каманда нашай школы (узрост ігракоў - 14 гадоў і старэйшыя). Нашы футбалісты перамаглі калектывы СШ №2 з лікам 6:2, СШ №3 - 2:0, СШ №1 - 1:0 і пацярпелі паражэнне ад каманды гімназіі 0:1. Адзінае паражэнне не перашкодзіла люсінскім футбалістам стаць пераможцамі турніру.
М.І.Наумік,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя