Бацькоўскі дзень
17.12.2017
Мерапрыемствы з удзелам бацькоў прайшлі ва ўстанове 16 снежня. Занятак з элементамі трэнінга “Вучымся разумець адзін аднаго” правяла педагог-псіхолаг Наумік Л.А. для вучняў 5-7 класаў і іх бацькоў. Класны кіраўнік 2 класа Жалезная Л.У. арганізавала работу майстэрні Дзеда Мароза “Выраб навагодняй цацкі”, дзе матулі Агалец Т.А. і Літвіновіч Т.А. паказвалі майстар-клас па вырабу навагодняй цацкі. Бацькоўскі клуб “Сямейны ачаг” прайшоў у 8 класе, дзе за кубкам гарбаты абмяркоўваліся сямейныя каштоўнасці.
У раённым цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці прайшлі мерапрыемствы з удзелам нашых вучняў. Каманда “Эрудыт” стала прызёрам (2-е месца) інтэлектуальнага турніру (кіраўнік каманды Занька А.І.). А члены аб’яднання па інтарэсах “Белая ладдзя” пад кіраўніцтвам Наумік М.І. прынялі ўдзел у першынстве ДУА “Ганцавіцкі РЦДЮТ” па рускіх шашках і ў камандным заліку ўвайшлі ў пяцёрку мацнейшых.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці