Поспех юных інтэлектуалаў
10.12.2017
9 снежня ў РЦДЮТ прайшоў чарговы турнір па інтэлектуальных гульнях: на гэты раз мацнейшых высвятлялі восем каманд, складзеных з ліку вучняў 5-7 класаў. На працягу турніру ўсе каманды шлі амаль роўна, але напрыканцы ўсё ж вылучылася чацвёрка камандаў, якая і разыграла паміж сабою першыя месцы. Пераможцамі сталі каманды Малькавіцкай школы і СШ №2 г.Ганцавічы (па 15 балаў), услед за імі размясціліся каманды Люсінскай і Ганцавіцкай школ (па 14 балаў). Дарэчы, каманда дзяцей клуба "Эрудыт" ужо другі раз у сезоне займае другое месца.
А.І.Занька,
кіраўнік інтэлектуальнага
клуба "Эрудыт"